УЗОРЫ ТЭМ ВУСНЫХ ВЫКАЗВАННЯЎ
Білет 1 1. Ды кім ні станеш у жыцці ты,
Будзь да сяброў заўжды адкрыты,
І не забудзь...
Вячаслаў Рагойша.
2. Сапраўдны майстар літаратурнага пейзажу – гэта...
Білет 2 1. Прырода – найцікавейшая кніга...
Якуб Колас.
2. Мая матуля…
Білет 3 1. ...Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў…
Якуб Колас.
2. Мы з маім класным кіраўніком...
Білет 4
1. Не вечна ўсё пад месяца сярпом...
Аркадзь Куляшоў.
2. Мінск – сталіца нашай Бацькаўшчыны – пачынаўся на летапіснай Нямізе.
Білет 5
1. Жыве Беларусь – маладосці крыніца!
Эдзі Агняцвет.
2. 21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Білет 6
1. Усё, аб чым нам марыцца, –
Збываецца ў жыцці.
Мікола Хведаровіч.
2. Музыка, якую я люблю.
Білет 7
1. Над полем шырокім, над борам высокім світае.
Дзень добры, прастор салаўіны, Айчына святая!
Язэп Пушча.
2. Мой любімы пісьменнік.
Білет 8
1. Вобразы мілыя роднага краю!..
Якуб Колас.
2. Калі я скончу школу...
Білет 9 1. Як хораша таму на свеце жыць,
Хто мае мару...
Аляксей Зарыцкі.
2. Мой любімы літаратурны персанаж.
Білет 10 1. Я не ведаю, не ведаю прыгажэйшае зямлі!
Васіль Жуковіч.
2. Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.
Білет 1 1. Ды кім ні станеш у жыцці ты,
Будзь да сяброў заўжды адкрыты,
І не забудзь...
Вячаслаў Рагойша.
2. Сапраўдны майстар літаратурнага пейзажу – гэта...
Білет 2 1. Прырода – найцікавейшая кніга...
Якуб Колас.
2. Мая матуля…
Білет 3 1. ...Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў…
Якуб Колас.
2. Мы з маім класным кіраўніком...
Білет 4
1. Не вечна ўсё пад месяца сярпом...
Аркадзь Куляшоў.
2. Мінск – сталіца нашай Бацькаўшчыны – пачынаўся на летапіснай Нямізе.
Білет 5
1. Жыве Беларусь – маладосці крыніца!
Эдзі Агняцвет.
2. 21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Білет 6
1. Усё, аб чым нам марыцца, –
Збываецца ў жыцці.
Мікола Хведаровіч.
2. Музыка, якую я люблю.
Білет 7
1. Над полем шырокім, над борам высокім світае.
Дзень добры, прастор салаўіны, Айчына святая!
Язэп Пушча.
2. Мой любімы пісьменнік.
Білет 8
1. Вобразы мілыя роднага краю!..
Якуб Колас.
2. Калі я скончу школу...
Білет 9 1. Як хораша таму на свеце жыць,
Хто мае мару...
Аляксей Зарыцкі.
2. Мой любімы літаратурны персанаж.
Білет 10 1. Я не ведаю, не ведаю прыгажэйшае зямлі!
Васіль Жуковіч.
2. Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.
Асноўныя патрабаванні да напісання водгуку
Водгук на мастацкі твор належыць да найбольш складаных і адказных конкурсаў алімпіяды па беларускай мове. Гэта абумоўлена творчым характарам конкурсу.
Асноўнымі патрабаваннямі, якія неабходна ўлічваць пры напісанні водгуку, з’яўляюцца наступныя.
1. Правільнае разуменне тэмы і ідэі прапанаванага твора.
2. Кампазіцыйная цэласнасць і завершанасць водгуку.
3. Інтэрпрэтацыя (тлумачэнне, раскрыццё сэнсу) слоў, вобразаў, сімвалаў, тэмы, ідэі прапанаванага твора.
4. Сцісласць, канкрэтнасць і дакладнасць думак.
5. Уласнае стаўленне выяўленай тэмы і сістэмы моўных сродкаў, пры дапамозе якіх перадаюцца аўтарскія пошукі, перажыванні і разважанні.
6. Акуратнасць афармлення.
Пазбягайце наступнага:
· Беспадстаўна вялікага аб’ёму (ад 7 да 12 старонак) водгукаў за кошт лішняй інфармацыі, не звязанай са зместам твора, загадзя падрыхтаваных уступаў і заключэнняў, паўтораў раней сказанага.
· Празмернай “квяцістасці” стылю, дыялогаў з дзённікам, рэдактарам газеты, бабуляй, сяброўкай і іншымі. Водгук – гэта не столькі мастацкі празаічны, паэтычны ці драматургічны твор на зададзеную тэму, колькі індывідуальнае асэнсаванне таго, што і як сказаў аўтар, як выгэта ўбачылі, зразумелі і здольныя інтэрпрэтаваць.
· Недакладнасцей, двухсэнсоўнасці, арфаграфічных, пунктуацыйных і моўных памылак. …А чаго толькі не каштуюць такія словы, як праменні, блакіт нябёс, сонца ранне, метафара зораў карункі! ...Аднародныя члены рабілі малюнак больш поўным, пытанні застаўлялі хвалявацца. …Звятрае на сябе ўвагу і сінтаксічна-пунктуацыйнае абрамленнне твора. …У сэрцы схаваныя і радасць, і сорам, і праменні, і цемра, прыемныя пахі і гідота. …Што такое жыццё? Гэта прамень светлы, які прамільгнуў сярод глыбокай ночы, адзін момант, праведзены на банкеце, куды цябе няведама хто запрасіў, пробліск прытомнасці сярод цемры.
· Празмернага дакладнага пераказу твора з выкарыстаннем аўтарскіх метафар і эпітэтаў. Ваша задача не пераказаць тэкст, а расказаць пра яго, пра аўтара, пра падзеі, што згадваюцца, пра пачуцці, якія выкліканы зместам твора, прапанаванага для водгуку, - адным словам, раскрыць сэнс гэтых метафар.
Падрыхтоўка да вуснага выказвання
Ацэньваецца вуснае выказванне па наступных крытэрыях:
- адпаведнасць выказвання абранай тэме;
- лагічнасць і будова выказвання;
- культура маўлення;
- дасканаласць прамаўлення.
Аналіз вучнёўскіх выказванняў паказвае тыповыя недахопы: часта пераважае неадпаведнасць тэмы зместу выказвання Адказы вылучаюцца механічна завучанымі фразамі, якія не датычылі тэмы выказвання, часта адсутнічалі ўступ і завяршэнне, а ў асноўнай частцы адсутнічалі лагічнасць думак, пераканальнасць, не выкарыстоўваліся канкрэтныя прыклады, цытаты, аргументацыя і доказнасць выкладу. Пры адказе дапускалася шмат парушэнняў лексічных, граматычных, арфаэпічных нормаў, асабліва вылучаліся выказванні шматлікімі русізмамі, беднасцю слоўніка. Многім не хапала канкрэтных ведаў агульнаразвіццёвага напрамку.
Падрыхтоўку вуснага выказвання па зададзеных на алімпіядзе тэмах рэкамендуецца праводзіць у наступнай паслядоўнасці:
- выбар тэмы;
- вызначэнне мэты прамовы;
- фармулёўка і запіс асноўнай ідэі свайго вуснага выказвання;
- складанне плана прамовы, выбар яе кампазіцыі і аргументаў;
- шліфоўка і карэкцыя выступлення, запіс найбольш важных фраз, імён, датаў, цытат.
Падобная планамерная дзейнасць дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць час, пазбегнуць непажаданых недакладнасцей у форме і змесце выступлення, зрабіць яго кампактным, яркім, запамінальным.
Той, хто рыхтуецца да выступлення перад слухачамі, перш за ўсё павінен для сябе вызначыць, чаго ён хоча дасягнуць сваёй прамовай.
Важным паказчыкам добрай прамовы з’яўляецца правільна і ў належнай паслядоўнасці пабудаваная структура выказвання.
Паводле агульнапрынятых канонаў тры складовыя часткі выступлення суадносяцца наступным чынам:
Уступ 10-15 %;
Асноўная частка 75-85%;
Заключэнне 5-10%.
Дакладная структура – неад’емная ўмова паспяховай прамовы. Задача настаўніка – даць інфармацыю пра структуру вуснага выказвання, указаць на прапарцыянальную суадноснасць яго частак, на адпаведных прыкладах указаць на магчымыя для ўжывання ў вусным выказванні віды ўступа, заключэння, узоры магчымай будовы асноўнай часткі.
Уступ неабходны для таго, каб устанавіць кантакт са слухачамі, прыцягнуць іх увагу, падвесці да раскрыцця тэмы. Некаторыя дапаможнікі па аратарскім майстэрстве рэкамендуюць выкарыстоўваць ва ўступе чатыры важныя элементы:
- прывітанне і зварот да слухачоў;
- арыгінальны зачын;
- ідэю прамовы;
- тэматычна звязаны пераход да асноўнай часткі.
Прывітанне перад выступленнем вырашае дзве праблемы:
- дапамагае наладзіць кантакт з прысутнымі і (калі неабходна) ўказаць на канкрэтнага адрасата, калі ён асоба вымышленая;
- дапамагае пераадолець хваляванне ў самым пачатку прамовы.
Абавязковымі ўмовамі належнага выяўлення асноўнай часткі вуснага выказвання з’яўляюцца тры важныя патрабаванні:
ü самадастатковы змест;
ü наяўнасць аргументаў, цытат, спасылак;
ü лагічнасць, прадуманая паслядоўнасць выкладання матэрыялу.
Важна памятаць, што як і недастатковая колькасць аргументаў, так і перагружанасць імі выказвання – гэта магчымыя памылкі пры выступленні.
Улічваючы рэгламент выступлення (5-7 хвілін), можна разлічыць, што для асноўнай часткі рэальна магчымае выкарыстанне не менш 2 - не больш 5 аргументаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ – не менш выжны элемент выказвання, чым іншыя. Невялікі па аб’ёме (5-10% ад выказвання), ён павінен быць кампактным і змястоўным адначасова.
Варта памятаць, што больш выразна выдзяляе ў выступленні заключную частку падагульняючая фраза, тыпу “такім чынам”, што з’яўляецца яшчэ адным важным патрабаваннем вуснай прамовы.
Найбольш распаўсюджаныя варыянты заключэння:
|
Пры гэтым трэба ўлічыць, што любы з названых варыянтаў можа быць ілюстрацыйным, гэта значыць сфармуляваным у выглядзе цытаты, вершаваных радкоў, крылатага выразу. Але і такая форма ўсё роўна патрабуе пэўнага падагульнення.
Комментариев нет:
Отправить комментарий