Гэта цікава

Рэбус "Беларускія гарады"

Адгадайце рэбусы.







Адгадкі глядзіце далей.

















Брэст
Ветка
Гомель
Добруш




Залацінкі народнай мудрасці


Попытка – не пытка .Спроба – не хвароба.
Утро вечера медреннее. Пераначуем – болей пачуем.
Муж и жена – одна сатана.Мужык  і жонка – найлепшая сполка.

Не до мелочей, когда пришла большая беда

 Не да парасят, калі свінню смаляць.
С волками жить – по волчьи выть.

На чым вазку едзеш, таму і песенькі
спявай.
Во всём нужно соблюдать чувство  меры   меры.Лішняга і свінні не ядуць.

Яблоко от яблони недалеко падает.Якое дрэва, такі і клін, які бацька, тапкіт  такі сын.
Близ  Близок локоток, да не укусишь.

 Блізка відаць, да далёка дыбаць.
Не лезь не в свое дело.Не  сунь носа ў чужое проса.
Как о стенку горох Як пугай па вадзе
Клевать носомВадзіць дзяды
Как угорелыйЯк муха на смале
Ни с того ни с сегоБез нічога ніякага
Закончы прыказку
Ваўкоў баяцца … ( у лес не хадзіць).
У чужым воку саломку бачым… (у сваім бервяна не заўважаем).
Хто апарыцца на малацэ… ( той і на ваду дзьмухае).
Было б балота… ( а чэрці знойдуцца).
Век жыві… ( век вучыся).
Гром не грымне… ( мужык не перахрысціцца)
Гультай за работу… ( мазоль за руку).
Каб ведаў, дзе ўпадзеш… (то саломкі падаслаў бы).
З ваўкамі жыць… ( па-воўчы выць).
Бадлівай карове… ( бог рог не дае).
Ведае кошка… (чыё сала з’ела).
Добрая слава на палічцы ляжыць… (а дрэнная па дарожцы бяжыць).
Прыйдзе каза да воза….(ды не будзе сена).
Кожнай агародніне …(свой час)


















«Дзякуй» — не «спасибо». Ці ўмееце вы вітацца па-беларуску?

Здаецца, няма нічога прасцейшага, чым вымавіць калегам хуткае: «Здарова, Макс!» ці «Прывітанне, Галіна Іванаўна!» і паглыбіцца ў свае справы.
Агульнавядома, што ў рускамоўным асяроддзі прыняты зварот з імем па бацьку: Дзмітрый Сцяпанавіч, Наталля Мікалаеўна. А ці ведаеце вы, што ў беларусаў ветлівыя звароты зусім іншыя - «спадар» і «спадарыня» (уваходзяць ва ўжытак «пан» і «пані»)? І ніякага імя па бацьку! А пайшло гэта з далекай мінуўшчыны – «Вялікімі гаспадарамі» называліся літоўскія князі. Пазней з’явіліся ў мове высакародныя «спадар» і «спадарыня». У звароце да чалавека гэтая форма ўжываецца з імем: спадар Віктар, спадарыня Святлана. Калі вы некаму распавядаеце пра чалавека, то форма «спадар» далучаецца да прозвішча: спадар Іваноў, спадарыня Дароніна. Аднак без імя ці прозвішча зварот «спадар» ужываць не пажадана. Выраз: «Гэй, спадару!» нават набывае адценне вульгарнасці.
Слова «Прывітанне», нягледзячы на даволі шырокую распаўсюджанасць, лепей не ўжываць у беларускай мове, бо гэта калька з рускага слова «Привет». Беларуская мова мае свае, нічым не горшыя адпаведнікі: «Здароў!» ці «Здарова!»
Але ж чаму Макс, з якім мы шчыра павіталіся напачатку артыкула, павінен пакрыўдзіцца? Бо мы абразілі яго мужчынскую годнасць! «Здарова!» можна казаць толькі прадстаўніцам жаночага полу, у дачыненні ж да мужчын неабходна ўжываць толькі слова «Здароў!»
Такім чынам, уявіце сабе: раніца, офіс і... «Здароў, Макс!», «Мае вітанні спадарыне Галіне!» ці проста «Дабранак усім!»
Складана? Нічога! Не за дзень Вільня станавілася!

Прабачэнне па-беларуску

Здаецца, на першы погляд тут няма ніякай праблемы. Аднак не ўсё так проста.
Выраз «Прабачайце!» ўжываецца ў мове толькі ў той сітуацыі, калі неабходна звярнуць на сябе ўвагу: «Прабачайце! Падкажыце, калі ласка, як праехаць да вакзала?»
А вось калі вы выпадкова наступілі камусьці на нагу, спазніліся ці зазірнулі не ў тыя дзверы, можаце вымавіць: «Выбачайце, калі ласка!»
Калі ж вы адчуваеце, што ваша віна перад чалавекам больш сур'ёзная – вы выпадкова аблілі кагосьці гарбатай у кавярні ці… самі дадумайце сітуацыі, іх бясконцасць, - з вялікай спагадай ў голасе папрасіце: «Даруйце, калі ласка!»
Калі ж вам неабходна перапыніць чыйсьці маналог, бо вы збіраецеся ўдзельнічаць у дыялогу, «свае тры грошыкі прыткнуць», - упэўнена, але пры гэтым і далікатна кажыце: «Перапрашаю!» і ўступайце ў дыялог.
Ну а калі чалавек не рэагуе на вашыя словы ветлівасці ці, акрамя таго, кідае пагрозлівы позірк, не ўступайце у спрэчку - усміхніцеся пра сябе і падумайце (толькі не ўголас): «Грозен рак, ды ззаду вочы!» (Не очень-то и испугались, не очень-то и страшно!)

«Дзякуй» —  не «спасибо»

«Дзякуй» — вось насамрэч некалькаванае рускае слова, этымалагічна зусім аддаленае ад «спасибо». Толькі ніколі не кажыце «вялікае дзякуй!», бо гэта ўсе ж калька з рускага «большое спасибо».
Беларусы ўжываюць як форму «Дзякуй!», так і выразы «Прымі, калі ласка, падзяку за…», «Шчыры дзякуй!», «Дазволь выказаць маю ўдзячнасць!»
Нават калі ў вас з'явілася жаданне выказацца іранічна (па-руску гэта б гучала так: «Благодарю покорно!»), кажыце «Дзякуй табе за ласку!»
Ну а калі ўдзячнасць ваша бязмежная, смела кажыце: «Шчыры тлусты дзякуй!» (руск. «Большущее спасибо») - калі да такога спалучэння вы яшчэ не выспелі, скажыце проста: «Вялікі дзякуй!»
Калі ж ваша ўдзячнасць яшчэ і шчырая, то ад усяго сэрца кажыце: «Шчыра ўдзячны/ўдзячная!»
Але ж пры чым тут «дзякуй» - не «спасибо»? А пры тым, што рускае «спасибо» ўтварылася ад «спаси Бог», а беларускае «дзякуй» прыйшло да нас з нямецкай мовы праз польскую (danken  - dzięki). Такім чынам, «дзякуй», «danken» і «dzięki» маюць аднолькавую індаеўрапейскую аснову, бо паходзяць з індаеўрапейскай моўнай сям’і.
Так, мне здаецца, што вы ўжо здольныя на:
– Прывітанне, Яна!
– Прывітанне, Ясь!
– Як маешся?
– Дзякуй! Вельмі добра! А як ты дуж-здароў?
– Дзякуй, някепска.

Чаго зычаць беларусы

Думаю, неабходна растлумачыць, аб чым жа пойдзе гаворка і што значыць слова «зычыць». Лексічнае значэнне гэтага слова – жадаць, выказваць камусьці пажаданні. Чым жа тут адметныя беларусы?
Перш за ўсе тым, што зычэнні на Беларусі былі штодзенным правілам: калі б у старадаўнія часы хтосьці моўчкі абмінуў чалавека, які працуе, то яго б палічылі асобай нявыхаванай і хамаватай. Чаму? Бо беларусы добразычлівы народ, і ў нас ёсць шэраг прыватных зычэнняў, адрасаваных прадстаўнікам розных відаў дзейнасці.
Напрыклад, ваш муж-рыбак збіраецца на рыбалку, а вы, як выхаваная жонка, павінны сказаць яму: «Рыбно табе!» Збіраецца ён у грыбы - а вы яму ласкава: «Грыбно табе!» Сачыце, каб на ўсе пажаданні ён ветліва адказваў вам: «Дзякуй!»
Дарэчы, выказванне «Рыбно вам!» можна ўжываць не толькі ў прамым сэнсе, а і ў пераносным як беларускі адпаведнік вядомага рускага: «Ни пуха, ни пера!» – «К черту!» Гучаць гэта будзе так: «Рыбно вам!» – «Хоць не рыбна, ды юшна!»
Добразычлівасць беларусаў, шчырае жаданне дагадзіць, пачаставаць часам можа насіць і прымусовы характар. Але, здаецца, кожнаму даспадобы прыйдзецца беларускае: «Не п’еш – хлебам макай!»


Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця


Даследчыкі вылучаюць наступныя этапы:

3 тыс. да н. э. – II палова 1 тыс. н. э. — агульнаславянскае адзінства
3 тыс. да н. э. – распад уяўнага індаеўрапейскага адзінства на дробныя моўныя групы (балтыйскую, германскую, раманскую, іранскую, кельцкую, індыйскую (індаарыйскую)), сярод якіх і славянская.
– існаванне агульнаславянскай (праславянскай мовы-асновы) мовы, якой першапачаткова карысталіся ўсе славяне.
з 7 – 8 стст. да 13 ст. — агульнаўсходнеславянскі перыяд
6 ст. – 7 ст. н.э. – завяршылася рассяленне славян на большую тэрыторыю, аслабленне сувязей п/ж імі, распад праславянскага моўнага адзінства, утварэнне трох груп славянскіх плямён — а) усходнеславянскай; б) заходнеславянскай; в) паўднёваславянскай.
9 ст. – усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіевская Русь.
канец 10 ст. – на нашы землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўна-славянскай) мове — першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян;
– кнігадрукавання яшчэ не было, таму ўсе помнікі рукапісныя (буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр);
– культурна-асветніцкая дзейнасць К. Тураўскага, Златавуста, Клімента Смаляціча, Аўраама Смаленскага, Ефрасінні Полацкай;
– дзяржаўная мова Кіеўскай Русі – старажытнаўсходнеславянская (старажытнаруская), утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян;
– “Слова пра паход Ігаравы”, “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова мітрапаліта Іларыёна”, творы Уладзіміра Манамаха.
канец 12 ст. – пачатак 13 ст. – распад Кіеўскай Русі, чаму спрыялі міжусобныя войны феадалаў;
– фарміраванне асобных народнасцей — беларускай, рускай, украінскай; беларуская народнасць утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы.
14 ст. – 18 ст. — перыяд фарміравання беларускай народнасці
сярэдзіна 13 ст. – канец 16 ст. – утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
– беларуская мова — дзяржаўная мова ВКЛ.
– высокая ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў.
– усталяванне ўсіх адметных моўных асаблівасцей беларускай мовы:
а) прыстаўныя галосныя і зычныя: іржавы, аржаны, восень;
б) зацвярдзелыя шыпячыя [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц]: чый, іншы, крык;
в) у нескладовае на месцы былых в, л: воўк, уздумаў;
г) змяненне роду ў назоўніках тыпу пыл, стэп, насып, і інш.
канец 16 ст. – пачатак 17 ст. – 1569 г. — ВКЛ паступова страціла палітычную і эканамічную самастойнасць і падпадала пад уладу Польшчы — Аб'яднанне ВКЛ і Полшча (Рэч Паспалітая).
– звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы пад уплывам польскай у афіцыйным справаводстве, у іншых сферах культурнага жыцця.
II палова 17 ст. – усё 18 ст. – заняпад беларускай мовы праз панаванне польска-лацінскай кніжнасці.
19 ст. – пачатак 21 ст. — перыяд фарміравання беларускай нацыі
канец 18 ст. – 19 ст. – 1795 г. — пасля 3 падзелу Рэчы паспалітай беларускія землі поўнасцю далучыліся да Расійскай імперыі.
– афіцыйная мова — руская (паланізацыя заменена гвалтоўнай русіфікацыяй).
– 1830-1831 гг. — разгортваецца нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі; нацыянальна-вызваленчае паўстанне. 
– 1840 г. — указам Мікалая I ад 18 ліпеня было забаронена ў афіцыйных дакументах ужываць назву “Беларусь”; спынена дзеянне на Беларусі Стату́та ВКЛ 1588 г.
– 1863 г. — нацыянальна-вызваленчае паўстанне К. Каліноўскага (першая нелегальная газета “Мужыцкая праўда” (1862 г.)).
– 1867 г. — царскі ўрад забараніў забараніў друкаваць кнігі на беларускай мове (на тэрыторыі Беларусі на працягу 30 гадоў не было надрукавана ніводнай беларускай кнігі).
– з канца 19 ст. — паступовае адраджэнне беларускага пісьменства і складванне новай беларускай літаратурна-пісьмовай мовай (вялікая роля ў гэтым працэсе належыць пісьменнікам 19 ст.; сярод пачынальнікаў адраджэння беларускай мовы А. Рыпінскі, Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі, пазней да іх далучыліся — Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, А. Пашкевіч (Цётка)).
пачатак 20 ст. – 1905-1907 гг. — рэвалюцыя, у выніку якой царскі ўрад пайшоў на ўступкі ў нацыянальным пытанні (1905 г. — уступае ў дзеянне закон аб свабодным друку, шырокае разгортванне кнігавыдавецкай справы).
У пач. 20 ст. выйшла каля 250 выданняў на бел. мове, у той час як за ўсё 19-ае ст. толькі 75 выданняў.
– верасень 1906 г. — пачала выдавацца беларуская газета “Наша доля” (выйшла 6 нумароў);
– восені 1906 г.-1915 г. — выходзіла газета “Наша ніва”, у якой друкуюцца выдатныя бел. пісьменнікі, будучыя класікі бел. літ-ры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі і інш.; іншыя перыядычныя выданні: “Наша хата”, “Саха”, “Лучынка”, “Беларус”.
– 1917 г. — першыя спробы кадыфікацыі арфаграфічных і граматычных норм бел.мовы, зробленыя братамі Антонам і Язэпам Лёсікамі, якія апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;
– 1918 г. — “Беларускі правапіс”;
– 1918 г. — найбольш аўтарытэтнае выданне “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча (першая граматыка сучаснай беларускай мовы).
20-я гг. 20 ст. – 1919 г. — новы этап дзяржаўнасці — утварэнне БССР — абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).
– 1920 г. — беларуская мова зноў набывае статус дзяржаўнай.
– гады нацыянальнага Адраджэння (у гэты час прафесія мовазнаўцы была самай запатрабаванай і папулярнай у рэспубліцы, а праблемы, звязаныя з развіццём і ўдасканаленнем мовы, — у цэнтры ўсяго грамадства).
– бел. літ. мова становіцца мовай усёй сістэмы адукацыі, навукі і дзяржаўнага кіравання.
– асноўная задача — стварэнне, выпрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. 
– 1921 г. — створана Навукова-тэрміналагічная камісія.
– 1922-1930 гг. — вданы 24 тэрміналагічныя галіновыя слоўнікі.
– 15 ліпеня 1924 г. — на II сесіі ЦВК БССР прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”; быў пакладзены пачатак беларусізацыі ў краіне.
канец 30-х гг. 20 ст. – звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы (склалася становішча вымушанага двухмоўя, у афіцыйным ужытку замацоўваецца толькі руская мова).
канец 80-х – пачатак 90-х гг. 20 ст. – набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту.
– 26 студзеня 1990 г. — “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова становіцца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. 
14 мая 1995 г. – рэспубліканскі рэферэндум, які змяніў моўную сітуацыю ў краіне: руская мова набыла статус другой дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку.
Беларуская мова сёння зноў трапіла ў цяжкае становішча; яна практычна не выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах жыцця краіны і фактычна не з’яўляецца рэальным сродкам зносін народа.
пачатак 21 ст. – 23 ліпеня 2008 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які ўступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 г.
Увядзенне ў дзеянне закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” павінна садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы і ліквідацыі арфаграфічнага разнабою на старонках беларускамоўных выданняў.




Каляндар юбілейных дат,
якія будуць адзначацца ў 2016/2017 навучальным годзе:

верасень
лістапад

снежань
студзень
люты
сакавік


85- годдзе з дня нараджэння Ніла Гілевіча
85-годдзе з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага
115-годдзе з дня нараджэння Міхася Зарэцкага
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
70-годдзе з дня нараджэння Георгія Марчука
80-годдзе з дня нараджэння Міхаіся Стральцова
130-годдзе з дня нараджэння Алеся Гаруна
красавік
май

70 годдзе з дня нараджэння Алеся Жука
70 годдзе з дня нараджэння Раісы Баравіковай
ліпень

135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы
жнівень

100-годдзе з дня нараджэння Янкі Брыля
100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі

Каляндар міжнародных свят і важных дат:


4 верасня
Дзень беларускага пісьменства
8 верасня
Міжнародны дзень граматнасці
21 лютага
Міжнародны дзень роднай мовы
3 сакавіка
Сусветны дзень пісьменніка
21 сакавіка
Сусветны дзень паэзіі
27 сакавіка
Міжнародны дзень тэатра
2 красавіка
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
18 мая
Сусветны дзень музеяў

Комментариев нет:

Отправить комментарий