Нормы ацэнкі па беларускай мове і літаратуры
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2017/2018 навучальным годзе
Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2017/2018 навучальным годзе
Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення
ИНСТРУКТИВНО-МЕТОДИЧЕСКОЕ ПИСЬМО
МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ
«БЕЛАРУСКАЯ МОВА» І «БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА»
Асноўнымі мэтамі моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, норм беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;
фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў;
усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі;
далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці, фарміраванне дзейснага чытача – асобы з высокім узроўнем чытацкай пісьменнасці і здольнасцямі да каштоўнасна-сэнсавага засваення твораў літаратуры як мастацтва слова;
развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
V–IX класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова і літаратура. V–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Беларуская мова. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Беларуская мова. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
Беларуская літаратура. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Беларуская літаратура. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;
X–XI класы:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова і літаратура. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа (павышаны ўзровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Х класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХІ класа (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. XI клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХI класа (павышаны ўзровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2016;
Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская літаратура. Х–XІ класы (павышаны ўзровень), 2017.
Усе вучэбныя праграмы змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).
У змест вучэбных праграм па вучэбных прадметах унесены наступныя змены.
Вучэбны прадмет «Беларуская мова»
У вучэбных праграмах для V–XI класаў зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы і адпаведна колькасць навучальных і кантрольных пісьмовых работ. У V–IX класах зняты адзін кантрольны дыктант, у X–XI класах (павышаны ўзровень) – адно кантрольнае сачыненне.
У вучэбных праграмах для V–VІІ класаў выдзелены асобныя раздзелы «Маўленне» («Стылі маўлення»), «Тэкст», змест якіх складаюць тэмы, што раней вывучаліся ў іншых раздзелах пэўнага класа.
З мэтай забеспячэння паралельнага вывучэння беларускай і рускай моў раздзел «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» вывучаецца ў VІ класе. Раздзел «Дзеяслоў» перанесены з VІ у VІІ клас.
Звяртаем увагу, што на ўроках беларускай мовы ў час вывучэння ў VІ класе раздзела «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» неабходна карыстацца вучэбным дапаможнікам для V класа; у VІІ класе ў час вывучэння раздзела «Дзеяслоў» – вучэбным дапаможнікам для VІ класа (электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале http://e-padruchnik.adu.by/).
Некаторыя тэмы, якія маюць тэарэтычнае значэнне і не ўплываюць на практычную маўленчую дзейнасць, пераведзены на ўзровень азнаямлення, што прадугледжвае фарміраванне агульнага ўяўлення пра пэўную моўную з’яву без выпрацоўкі практычных уменняў і навыкаў (ад вучняў не патрабуецца вызначаць від аднасастаўнага сказа, адрозніваць складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак і г.д.), не ажыццяўляецца кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці па гэтых тэмах.
Асобныя тэмы пераведзены з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення, што прадугледжвае іх разгляд толькі на практычным узроўні, у плане магчымасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці (напрыклад, «Стылістычныя магчымасці фанетыкі»). Іншымі словамі, асобныя гадзіны на разгляд такіх тэм вучэбнай праграмай базавага ўзроўню не прадугледжваюцца, але пры вывучэнні адпаведных тэм звяртаецца ўвага (на практычным узроўні) на стылістычныя магчымасці і/або тэкстаўтваральную ролю моўных адзінак.
V клас:
удакладнены тэмы ў раздзеле «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія»: асобна не вывучаецца правапіс цвёрдых, мяккіх і зацвярдзелых зычных, паколькі гэты матэрыял засвойваецца пры вывучэнні тэмы «Мяккі знак і апостраф»;
знята тэма «Словы як назвы рэчаў, з’яў, паняццяў», змест якой уваходзіць у тэму «Лексічнае значэнне слова».
VІ клас:
знята тэма «Нарматыўнасць – асноўная рыса літаратурнай мовы», змест якой уваходзіць у тэму «Літаратурная мова і народныя гаворкі»;
у раздзеле «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» знята тэма «Змяненне і ўтварэнне слоў», змест якой уваходзіць у тэму «Марфемная будова слова». Удакладнена тэма «Утварэнне і правапіс складаных слоў»: знята паняцце азнаямленне, паколькі правапіс складаных слоў з’яўляецца абавязковым уменнем. Складаная для засваення тэма «Утваральная аснова» пераведзена на ўзровень азнаямлення;
у раздзеле «Назоўнік» знята тэма, якая дубліруецца ў V, VI і VIII класах (пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам будзе вывучацца на ўроках сінтаксісу ў V і VIII класах). Знята тэма «Назоўнікі агульнага роду», змест якой уваходзіць у тэму «Род назоўнікаў» (з назоўнікамі агульнага роду вучні практычна пазнаёмяцца і навучацца ўжываць пры вывучэнні назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду);
у раздзеле «Прыметнік» знята тэма «Кароткая форма прыметніка», паколькі кароткія формы прыметніка не характэрны для сучаснай беларускай літаратурнай мовы (з імі вучні знаёмяцца практычна на матэрыяле фальклорных (мастацкіх) твораў пры вывучэнні тэмы «Прыметнік як часціна мовы»);
у раздзеле «Лічэбнік» удакладнена фармулёўка тэмы: «Лічэбнікі колькасныя і парадкавыя» (зборныя і дробавыя лічэбнікі ўваходзяць у разрад колькасных).
VІІ клас:
у раздзеле «Дзеяслоў» тэмы «Асабовыя і безасабовыя, пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы» пераведзены на ўзровень азнаямлення (матэрыял пра пераходныя і непераходныя дзеясловы будзе размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале).
VІІІ клас:
тэма «Граматычнае значэнне словазлучэння» пераведзена на ўзровень азнаямлення;
складаная для засваення тэма «Аднасастаўныя сказы, іх віды: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, назыўныя сказы» пераведзена на ўзровень азнаямлення;
знята тэма «Словы-сказы» (матэрыял тэмы засвойваецца практычна, у час выканання заданняў, змешчаных на с. 224 вучэбнага дапаможніка, і інш.).
IX клас:
тэма «Сінанімічнасць складаназлучаных і простых сказаў» пераведзена з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення;
тэма «Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак» пераведзена на ўзровень азнаямлення.
X – ХІ класы:
змест адукацыі па беларускай мове на базавым узроўні значна паменшыўся за кошт пераводу некаторых тэм з узроўню тэарэтычнага засваення на ўзровень практычнага прымянення. Такія тэмы, як «Стылістычныя магчымасці фанетыкі», «Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі», «Стылістычныя магчымасці словаўтварэння», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы» (Х клас), «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання», «Сінаніміка словазлучэнняў», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння», «Сінтаксічная сінаніміка» (ХІ клас) разглядаюцца толькі на практычным узроўні;
у сувязі са змяншэннем колькасці кантрольных работ у X–XI класах на павышаным узроўні (дыктанты – 2, пераказы – 2, тэставыя работы – 2, сачыненне – 1) адну гадзіну настаўнік можа выкарыстаць у якасці рэзервовай.
Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»
У вучэбных праграмах па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»:
прапанаваны два спісы літаратурных твораў: для чытання і вывучэння, для дадатковага чытання.
У першым спісе вызначаны абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх прадугледжвае ўсе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).
Спіс твораў для дадатковага чытання рэкамендацыйны, накіраваны на пашырэнне кола чытання вучняў (настаўнік выбірае і прапаноўвае вучням 1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка);
скарэктаваны спісы твораў для завучвання на памяць, а таксама для самастойнага чытання;
вылучаны рэзерв вучэбнага часу. Гэтыя гадзіны настаўнік можа выкарыстаць на працягу навучальнага года па сваім меркаванні для чытання і вывучэння літаратурных твораў;
прадугледжаны гадзіны на паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год. На гэтых уроках мэтазгодна прапанаваць вучням спіс твораў для чытання летам.
У V класе са спіса твораў для чытання і вывучэння выключаны вершы Я. Крупенькі «Ёсць у кожнага з нас…», А. Грачанікава «Як ападае ліст…», Р. Барадуліна «Бацьку» (у адпаведнасці з новымі вучэбнымі праграмамі, якія ўступяць у дзеянне з 2020/2021 навучальнага года, верш будзе вывучацца ў межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін” у ХІ класе). Твор Г. Марчука «Чужое багацце» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.
У VІ класе не разглядаецца раздзел «Біблія – найвыдатнейшы помнік сусветнай культуры і літаратуры». Са спіса для чытання і вывучэння выключаны творы Я. Купалы «Як у казцы... », М. Скрыпкі «Свіння і Баран» і інш. У спіс для дадатковага чытання перанесены творы Г. Сянкевіча «Незабыўныя старонкі славянскай мінуўшчыны» і Д. Шулцэ «Роберцік».
У VІІ класе аповесць Я. Брыля «Сірочы хлеб» перанесена ў спіс для дадатковага чытання; для тэкстуальнага вывучэння прапанаваны ўрывак пад назвай «Урокі пані Мар’і». Не вывучаюцца творы В. Зуёнка «Я са шляхоў далёкіх...», Р. Барадуліна «Мы – беларусы…» (у адпаведнасці з новымі вучэбнымі праграмамі, якія ўступяць у дзеянне з 2020/2021 навучальнага года, верш будзе вывучацца ў межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін” у ХІ класе). Уключаны вершы М. Танка «Паэзія», Е. Лось «Дзяўчаты мінулай вайны», М. Арочкі «Хлеб роднай мовы»і апавяданне У. Шыціка «Лісцік серабрыстай таполі». Творы А. Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым», І. Навуменкі «Жуль Верн», А. Васілевіч «Горкі ліпавы мёд», Я. Пархуты «Апошні гусляр» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.
У VІІІ класе зняты творы рубрыкі «Для чытання і абмеркавання». Твор А. Дударава «Кім» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.
У ІХ класе скарочаны і скарэктаваны змест усіх аглядавых тэм, зняты творы рубрыкі «Для чытання і абмеркавання». Тэкстуальна не вывучаюцца творы К. Тураўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, К. Каліноўскага. У пэўных манаграфічных тэмах не разглядаюцца некаторыя творы (напрыклад, вершы «Роднай старонцы» Я. Лучыны;«Суседзям у няволі» Цёткі; «У вырай!» («Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!..»), «Паязджане», «На сход!» Я. Купалы і інш.). Паэма Я. Коласа «Новая зямля» прапанавана для вывучэння не ва ўрыўках, а цалкам. Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.
У Х класе (базавы ўзровень) апавяданне М. Гарэцкага «Роднае карэнне» перанесена ў спіс для дадатковага чытання, не разглядаецца верш М. Танка «Аve Maria». Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.
У ХІ класе (базавы ўзровень) пераразмеркаваны гадзіны паміж раздзеламі і тэмамі курса (напрыклад, павялічана колькасць гадзін на вывучэнне твораў І. Чыгрынава, І. Навуменкі, Г. Марчука, А. Разанава). У тэмах«Беларуская літаратура перыяду 1960 – пач. 1990-х гадоў» і «Сучасная літаратура» скарочаны пералік пісьменніцкіх персаналій. Твор Н. Гілевіча «Родныя дзеці» перанесены ў спіс для дадатковага чытання. Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.
Вучэбная праграма па беларускай літаратуры заснавана на ідэях кампетэнтнаснага падыходу, паводле якога засваенне зместу навучання накіравана на фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя гэтага падыходу прадугледжвае ўзмацненне дзейнасна-практычнага кампанента літаратурнай адукацыі, у сувязі з чым у праграме акрэсліваюцца асноўныя віды вучэбнай дзейнасці вучняў і патрабаванні да яе вынікаў.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).
Звяртаем увагу настаўнікаў, што да перавыдадзеных у 2016 годзе вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура. 5 клас» і «Беларуская літаратура. 6 клас» на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by /Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы / Беларуская літаратура)размешчаны матэрыялы, неабходныя для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу ((www.adu.by / Электронное обучение / Электронные образовательные ресурсы / Беларуская літаратура) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.
У 2017/2018 навучальным годзе будзе выкарыстоўвацца новы вучэбны дапаможнік «Беларуская літаратура. 7 клас» М.А. Лазарука, Т.У. Логінавай, Г.А. Сухавай. Да паступлення ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі новага вучэбнага дапаможніка неабходна выкарыстоўваць вучэбны дапаможнік «Беларуская літаратура. 7 клас» М А. Лазарука, Т. У. Логінавай (2010). Тэксты твораў, якія адсутнічаюць у вучэбным дапаможніку 2010 года, і заданні да іх размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы / Беларуская літаратура Дадатковыя матэрыялы).
Асаблівасці новага вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для VІІ класа заключаюцца:
у адборы і прад’яўленні мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце;
у наяўнасці заданняў, якія накіраваны на ўдасканаленне чытацкіх уменняў вучняў: пошук інфармацыі, яе аналіз і інтэрпрэтацыя, ацэнка і выкарыстанне для выканання пастаўленай задачы;
у рэалізацыі навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты ВМК па вучэбным прадмеце (у прыватнасці, электронны адукацыйны рэсурс (далей – ЭАР), змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/). Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы». У навігацыйным апараце вучэбнага дапаможніка выкарыстоўваецца новы элемент – QR-код (графічная выява спасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.
Звяртаем увагу на тое, што спасылкі на электронныя адукацыйныя рэсурсы ў новым вучэбным дапаможніку дазваляюць дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.
Вучэбны матэрыял, які выкладзены ў новым вучэбным дапаможніку, цалкам адпавядае вучэбнай праграме і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць усім пяці ўзроўням засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, якія адпавядаюць пазнавальным магчымасцям вучняў.
На вучэбных занятках па беларускай літаратуры для работы з тэкстамі рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» (спіс серыі кніг «Школьная бібліятэка» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Перечень учебных изданий. 2017/2018 учебный год).
Нагадваем, што да 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне «Беларуская мова і літаратура» для V, VI, VII, VIII–IX, X, XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне змешчана на нацыянальным адукацыйным партале(http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы /Беларуская мова (Беларуская літаратура) / Каляндарна-тэматычнае планаванне).
Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры, акрамя вучэбна-метадычных комплексаў, настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадваем, што вучэбна-метадычны комплекс факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V–ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2017/2018 навучальным годзе змешчана на нацыянальным адукацыйным парталеwww.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. V–XI классы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).
Актуальную інфармацыю для вывучэння і выкарыстання ў педагагічнай практыцы можна знайсці ў раздзеле«Дистанционный всеобуч для учителя», які размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле«Электроннае навучанне», а таксама па адрасе: http://e-asveta.adu.by/.
У выпадках, калі прапанаваных матэрыялаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:
Звяртаем увагу на тое, што асноўны вучэбны матэрыял павінен засвойвацца вучнямі на вучэбных занятках, у тым ліку і самыя складаныя элементы зместу адукацыі.
Асноўная функцыя дамашняга задання – замацаванне ведаў і ўменняў вучняў, атрыманых на вучэбных занятках. Дамашняе заданне павінна прывіваць навыкі самастойнай працы. Для дамашняга задання можа прапаноўвацца толькі той матэрыял, які засвоены на вучэбных занятках.
З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў настаўніку неабходна сачыць за дазіроўкай дамашняга задання, тлумачыць на ўроку змест, парадак і прыёмы яго выканання. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць прапаноўвацца вучням для выканання дома толькі па жаданні.
Для завучвання на памяць настаўнік прапануе вершы (урыўкі з мастацкіх тэкстаў), вызначаныя вучэбнай праграмай па беларускай літаратуры.
Рэкамендуем пры выбары дамашняга задання арыентавацца на прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Нагадваем, што ў VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваных для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана на 10-20 слоў.
У першым паўгоддзі ў V класе па беларускай мове праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.
У V–VIII класах пісьмовыя работы па беларускай літаратуры носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.
Кантрольныя сачыненні па літаратуры пішуцца толькі ў IX–XI (XII) класах. Адзнакі за сачыненне па беларускай літаратуры ў IX–XI (XII) класах выстаўляюцца па літаратуры і па мове (першая адзнака – па літаратуры, другая – па мове).
Тэматычны кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца ў вуснай ці пісьмовай формах або ў іх спалучэнні. Ацэнкай вусных адказаў і пісьмовых работ неабходна заахвочваць глыбокае, індывідуальна-асобаснае ўспрыманне літаратуры як мастацтва слова.
У любой рабоце па беларускай мове і літаратуры выпраўляюцца ўсе памылкі, якія дапушчаны вучнямі.
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта. Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні, і для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.
Нагадваем, што ў 2017/2018 навучальным годзе традыцыйна праводзяцца:
рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;
рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на:
каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца
ў 2017/2018 навучальным годзе:
верасень
|
105-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка
90-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча
95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка
110-годдзе з дня нараджэння Сяргея Дзяргая
| |
кастрычнік
|
85-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава
85-годдзе з дня нараджэння Алены Кобец-Філімонавай
| |
лістапад
|
135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа
130-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага
80-годдзе з дня нараджэння Валянціна Лукшы
| |
снежань
|
70-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава
95-годдзе з дня нараджэння Алены Васілевіч
| |
студзень
|
80-годдзе з дня нараджэння Дануты Бічэль
| |
люты
|
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага
210-годдзе з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
150-годдзе з дня нараджэння Каруся Каганца
| |
сакавік
|
100-годдзе з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча
100-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы
65-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева
70-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова
| |
красавік
|
75-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы
| |
май
|
135-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра
70-годдзе з дня нараджэння Святланы Алексіевіч
85-годдзе з дня нараджэння Юрася Свіркі
80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны
|
каляндар міжнародных свят і знамянальных дат:
3 верасня
|
–
|
Дзень беларускага пісьменства
|
8 верасня
|
–
|
Міжнародны дзень пісьменнасці
|
21 лютага
|
–
|
Міжнародны дзень роднай мовы
|
3 сакавіка
|
–
|
Сусветны дзень пісьменніка
|
21 сакавіка
|
–
|
Сусветны дзень паэзіі
|
27 сакавіка
|
–
|
Міжнародны дзень тэатра
|
2 красавіка
|
–
|
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
|
18 мая
|
–
|
Сусветны дзень музеяў
|
У 2017/2018 навучальным годзе дзейнасць метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэкамендуецца арганізаваць па тэме «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры».
На жнівеньскіх прадметных секцыях рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Увядзенне ў 2017/2018 навучальным годзе вучэбных праграм, распрацаваных на аснове кампетэнтнаснага падыходу:
кампетэнтнасны падыход у вучэбных праграмах па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;
новыя вучэбныя праграмы для VІI класа па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».
2. Дапрофільная падрыхтоўка і профільнае навучанне:
вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для ІХ класа і асаблівасці іх правядзення;
роля вучэбных заняткаў і пазаўрочнай дзейнасці па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў фарміраванні свядомага выбару вучнямі профілю навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
эфектыўны вопыт выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на павышаным ўзроўні ва ўмовах профільнага навучання;
асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе з улікам аналізу вынікаў навучання і выхавання за 2016/2017 навучальны год;
сістэма работы настаўніка па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці ва ўмовах профільнага навучання.
3. Планаванне работы раённых метадычных аб’яднанняў:
аналіз работы метадычнага аб’яднання ў 2016/2017 навучальным годзе;
планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець актуальныя пытанні методыкі выкладання прадметаў з улікам эфектыўнага вопыту педагогаў рэгіёна:
шляхі ўдасканалення прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах профільнага навучання;
рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання вучэбным прадметам «Беларуская мова» і«Беларуская літаратура»;
выкарыстанне здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства на занятках па беларускай літаратуры на базавым і павышаным узроўнях;
выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры;
абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі эфектыўнага вопыту выкладання вучэбных прадметаў«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на базавым і павышаным узроўнях;
развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры;
пазаўрочная дзейнасць па беларускай мове і літаратуры як складнік эфектыўнай адукацыі.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2017/2018 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).
Комментариев нет:
Отправить комментарий